навіны

Полк Каліноўскага ладзіць калядную акцыю для дзяцей загінулых ваяроў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: BYSOL
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: BYSOL
podpis źródła zdjęcia

Да беларусаў за межамі радзімы звярнуўся камандзір палка Каліноўскага Павел (Дзядзька) Шурмей. Ён прапаноўвае сабраць 7000 еўраў на падарункі для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў.

«Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, – самае простае, што мы можам зрабіць для іх», – напісаў ён.

Перавесці грошы карткай або праз «Blik» можна тут:

Польскі злоты 

Долар ЗША 

Еўра 

Астатнія спосабы пераліку глядзіце тут.

Таксама нагадваем, што фонд «BYSOL» абвесціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў. Звярнуцца па дапамогу могуць чальцы сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці ў веку да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абое) застаюцца (больш за тры месяцы) або былі раней у зняволенні (таксама больш за тры месяцы). Калі вы сваяк палітвязня ці вызвалены палітвязень, для атрымання дапамогі, калі ласка, запоўніце заяўку да 20 снежня 2024 года ўключна.

belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10