навіны

Як аднавіць тысячагадовы строй, расшыты золатам

Беларусы стагоддзямі хадзілі ўбраныя ў каштоўнасці і шоўк, і гэта не было чымсьці экстраардынарным.

Хтосьці можа падумаць, што нашыя продкі з ранняга сярэднявечча ні золата, ні срэбра на ўласныя вочы не бачылі. Хіба што князі з князёўнамі. Але археалагічныя раскопкі паказалі, што беларусы і тысячу гадоў таму ведалі, што такое стыль. Яны дадавалі ў вопратку шоўкавыя дэталі, вышывалі залатымі ніткамі, а нашыя ювеліры ведалі аж тры розныя спосабы вырабу такіх нітак.


У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава апавядзе, якую раскошу маглі сабе дазволіць беларусы амаль тысячу гадоў таму, і пакажа, як гэта можна паўтарыць у сучасных умовах. Тут мы разбіраем гісторыю Беларусі праз гісторыю моды нашых продкаў.


belsat.eu



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10