навіны

«Паліцыя не выключае правакацыяў». У Варшаве пачаўся суд у справе аб забойстве беларускі

Канвой суправаджае ў залю суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Канвой суправаджае ў залю суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У акруговым судзе Варшавы пачаўся разгляд справы 23-гадовага Дор’яна С., якога вінавацяць у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Карэспандэнты «Белсату» паведамляюць пра ўзмоцненыя захады бяспекі. Паліцыя не выключае правакацыяў і спробаў напасці на меркаванага забойцу.

«Цікавасць да працэсу вялікая. Перад залаю суда вельмі шмат медыяў», – перадаюць карэспандэнты «Белсату».


Суд пачаўся ва ўмовах узмоцненых захадаў бяспекі. Паліцыянты кажуць, што не выключаюць правакацыяў і спробаў нападу на абвінавачванага.

Сёння суд заслухае абвінавачанага і сведкаў, на наступным пасяджэнні 16 снежня – псіхіятра і сексолага.


Пасля неабходных фармальнасцяў суд пачаў вырашаць, ці будзе працэс закрытым. Журналістаў папрасілі пакінуць залу.


З Дор’яна С. знялі кайданкі.

Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Лізавета, якая пацярпела ад згвалтавання ў цэнтры Варшавы (Фота: Даніла, сябар Лізаветы)

Забойства Лізы шакавала Польшчу. Пачаліся дыскусіі, будуць маршы, магчымыя змены законаў

навіны

25-гадовая беларуска Ліза была згвалтаваная ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Паводле папярэдніх звестак, нападнік прыставіў нож да горла дзяўчыны, згвалтаваў яе, душыў і кінуў без прытомнасці. Шэсць дзён польскія дактары змагаліся за жыццё беларускі, але ўратаваць яе не ўдалося: 1 сакавіка Ліза памерла ў рэанімацыі. Беларуску пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве.


Неўзабаве па нападзе затрымалі 23-гадовага паляка Дор'яна С., у яго ўдома знайшлі асабістыя рэчы ахвяры.


У жніўні сталіся вядомымі вынікі экспертызы, у акруговай пракуратуры Варшавы паведамілі «Белсату», што фігурант «з'яўляецца ў стане свядомасці»:


«Атрымана экспертнае заключэнне ад псіхіятраў, псіхолага і сэксолага, у якім утрымліваецца выснова аб тым, што падазраваны з'яўляецца ў стане свядомасці і можа прымаць удзел у бягучым дасудовым разглядзе, а таксама ў судовых пасяджэннях».


Дор'яну С. пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення.


Забойства беларускі зрабілася для польскага і беларускага грамадства нагодаю, каб зноў узняць пытанні жаночай бяспекі. Неўзабаве пасля здарэння ў Варшаве прайшоў марш «Яе звалі Ліза», а таксама акцыя супраць гвалту.


Дар’я Форман, Ганна Ганчар, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10