Ён знаходзіўся ў палоне два гады і восем месяцаў.
Мэр горада Днепраруднае Запарожскай вобласці Яўген Матвееў памёр у расейскім палоне, піша Запарожская ваенная адміністрацыя.
У канцы лютага 2022 года расейскія вайскоўцы захапілі горад, а 13 сакавіка Матвееву паведамілі па тэлефоне пра тое, што расейцы затрымалі аўтобус з працаўнікамі жалезаруднага камбіната. Мэр выехаў на месца, і ў выніку цывільных адпусцілі, а яго самога захапілі ў палон.
Далейшы лёс Матвеева да апошняга часу быў невядомы. Зараз яго цела вярнулі Украіне падчас апошняга абмену.
Тэса Анэйда belsat.eu