навіны

Лукашэнка падзякаваў ЦВК Беларусі за «палітычную стабільнасць»

Збор подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. Менск, Беларусь. 7 лістапада 2024 года. Фота: bank.1prof.by
Збор подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. Менск, Беларусь. 7 лістапада 2024 года. Фота: bank.1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Ён павіншаваў Цэнтральную выбарчую камісію з 35-годдзем. Без яе ў Беларусі магла б мяняцца ўлада.

«Шмат у чым дзякуючы вашым намаганням выбары ў Беларусі сталіся інструментам сапраўднай дэмакратыі, галоўнаю формаю праявы суверэнітэту нашага народу, адлюстраваннем яго палітычнай волі. Няўхільнае выкананне законнасці ў дзейнасці Цэнтрвыбаркаму спрыяе забеспячэнню палітычнай стабільнасці, захаванню грамадзянскага міру і згоды», сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Адзначым, што «няўхільнае захаванне законнасці ў дзейнасці ЦВК» прывяло да таго, што Беларусь зрабілася краінаю з нязменнай уладай дыктатуры. 


Першы старшыня ЦВК Беларусі Віктар Ганчар быў зняты з пасады ў 1996 годзе Лукашэнкам, а ў 1999-м бясслядоўна знік. На ягонае месца ў тым жа годзе пасадзілі Лідзію Ярмошыну, якая забяспечвала «стабільнасць выбараў» 25 гадоў запар, да 2021-га.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10