Урад краіны па выніках экстранага пасяджэння адмяніў ваенны стан, уведзены прэзідэнтам учора. За гэта прагаласавалі заканадаўцы.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль увёў ваенны стан у аўторак 3 снежня, «каб абараніць ліберальную Паўднёвую Карэю ад пагрозаў, што зыходзяць ад камуністычных сілаў Паўночнай Карэі».
Пасля гэтага тысячы людзей сабраліся каля парламенту ў Сеуле, які потым прагаласаваў за неадкладную адмену абвешчанага прэзідэнтам ваеннага стану.
Згодна з паўднёвакарэйскім заканадаўствам, ваенны стан можа быць адменены большасцю галасоў у парламенце. А большасьць там належыць апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі.
«Ваенны стан больш несапраўдны. Грамадзяне могуць быць спакойныя», – заявіў пасля спікер Нацыянальнага сходу Ўу Ўон Шык.
Апазіцыя абяцае распачаць працэдуру імпічменту прэзідэнта, галасаванне мае адбыцца 6‒7 снежня.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Тэса Анэйда belsat.eu