навіны

Космас і зброя. Якія навуковыя дасягненні патрэбныя Лукашэнку для іміджу?

Аляксандр Лукашэнка разглядае ноўтбукі Horizont падчас наведвання выстаўкі навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная». Менск, Беларусь. 20 студзеня 2023 года. Фота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка разглядае ноўтбукі Horizont падчас наведвання выстаўкі навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная». Менск, Беларусь. 20 студзеня 2023 года. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Не мае значных навуковых дасягненняў і не прыносіць дзяржаве грошай – гэтак пра Акадэмію навук Беларусі выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён сам гатовы даваць грошы на развіццё навукі толькі пры атрыманні станоўчага выніку. Якія менавіта дасягненні патрэбныя Лукашэнку?

Беларуская акадэмічная навука не адпавядае патрабаванням эканомікі краіны, заявіў 3 снежня Аляксандр Лукашэнка

«На жаль, Акадэмія навук не стала драйверам навукова-тэхнічнага развіцця краіны. У нас крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў. Ад дзейнасці Акадэміі мы небачым той аддачы, на якую разлічвалі».

А разлічваў Лукашэнка, з ягоных жа словаў, на стварэнне ўласных беспілотнікаў, развіццё сферы космасу, лічбавых, біялагічных ды іншых тэхналогіяў.

,,

«Вось такога і чакае Лукашэнка ад НАН: падтрымку ягонага палітычнага іміджу праз космас ці зброю для вайны. Жудасныя прыярытэты, але так іх Лукашэнка і ставіць», – кажа каардынатар «Нашай візіі» Вадзім Мажэйка.


Галоўнае ж патрабаванне Лукашэнкі – каб дасягненні Акадэміі навук дапамагалі развязваць эканамічныя праблемы краіны – усё яшчэ не выкананае.

«У Лукашэнкі адныя і тыя патрабаванні, каб яны прыносілі грошы. Ён не ўяўляе, чым адрозніваецца навука ад гандлю на рынку. Гэта не працуе, што сёння ты ўклаў 100 рублёў, а заўтра атрымаў 200 ці заплаціў 200 золата і атрымаў тэхналогію. Так гэта не працуе ў навуцы», – кажа Вадзім Мажэйка.

У апраўданне Акадэміі навук выступіў сябра працоўнай групы Аляксандр Касінец. Ён звярнуў увагу на кадравую палітыку і на матывацыю навукоўцаў: 

,,

«Я лічыў і лічу, што заробкі парфесарска-выкладчыцкага складу, асабліва прафесара, доктара навук, павінныя быць не ніжэй заробкаў шахцёра, каб у ніх была матывацыя, памкненне, сацыяльны пакет і яны маглі думаць толькі пра навуку».


Першая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з працоўнай групай па аналізу дзейнасці НАН адбылася 30 ліпеня 2024 года. Узначальвае працоўную групу старшыня Камітэту дзяржкантролю і чакаецца, што канкрэтныя рашэнні адносна будучыні НАН улады агучаць напрыканцы гэтага году.  

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Аліна Скрабунова, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10