навіны

Выйшаў на волю палітвязень, уладальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў

Іван Мураўёў пасля вызвалення
Іван Мураўёў пасля вызвалення. Фота: facebook.com/ivan.murauyou
podpis źródła zdjęcia

Палітвязень Іван Мураўёў выйшаў на волю. Пра вызваленне Іван паведаміў у сацсетках.

«Паўтара года глядзеў, як дымяць трубы Бабруйскай ЦЭЦ. Прама за плотам. І думаў, што зраблю іх... Дыміць я ўмею лепш», – падпісаў Іван Мураўёў здымак, дзе ён з кальянам на фоне ЦЭЦ.

Іван Мураўёў – журналіст, фатограф і рэстаратар – уладальнік «Кальяннай №1». Ён быў арыштаваны 29 жніўня 2022 года наўпрост у «Кальяннай №1» і пакараны паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» на 2,5 гады пазбаўлення волі.

Паводле праваабаронцаў, ён выйшаў на волю яшчэ 23 лістапада 2024 года.

Як даведалася «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Мураўёва пакаралі за відэаздымкі для расследавання журналіста Станіслава Івашкевіча, якое выйшла на «Белсаце».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10