навіны

Рыгор Астапеня прапанаваў іншы падыход да беларускай мовы

Беларусы хочуць, каб беларускай мовы навокал было болей, але самі не хочуць быць яе носьбітамі. Да такой высновы дайшоў Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў. Як ён разумее гэткую, здавалася б, дзіўную хаду думкі расейскамоўных беларусаў?

Палітолаг Рыгора Астапеня – заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, апякун ініцыятывы «MALDZIS».


Цэнтр новых ідэяў – гэта даследчы інстытут, што праводзіць рознабаковыя даследаванні Беларусі. Напрыклад, спадар Рыгор пракаментаваў даследаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, дзеля якога былі апытаныя 4000 асобаў.

Вядоўца Віктар Шукеловіч распытаў спадара Рыгора пра складаныя стасункі беларусаў і беларускай мовы. Напрыклад, чаму беларусы быццам саромеюцца роднай культуры. На адрозненне ад тых жа расейцаў, якія вельмі ганарацца сваёй мовай і культурай.

,,

«А вось у нас, я не ведаю, адкуль у нас гэта, чаму сядзіць гэтая нейкая сціпласць, ці гэта што, што мы выбачаемся нават за сваё існаванне (прабачце, што мы жывём)? – запытаў госця Віктар. – Можа, трэба нам быць больш настойлівымі, больш такімі валявымі, напорыстымі. І ўсюды сваю рацыю, свае аргументы падкрэсліваць».


Беларусь. Графіка: «Белсат»

Беларусы – натуральныя паліглоты, або Крыж беларускага білінгвізму

навіны


Ініцыятыва «MALDZIS»
прабуе аб’яднаць беларусаў вакол культурнай спадчыны. Дзеля гэтага каманда ініцыятывы дапамагае вярнуць беларусам сваю «вывезеную, скрадзеную, прапітую» спадчыну. Напрыклад, спадар Рыгор паказаў арыгінальны статут ВКЛ, выдадзены ў Вільні ў 1693 годзе. Падрабязней пра Статуты ВКЛ распавядае нашая праграма «Intermarium».


У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе пра адмысловыя беларускія звароты спадар, спадарыня і спадарства.

  • Ратаваць – па-расейску: спасать
  • Адмысловы = спецыяльны
  • Кіраўніцтва – па-расейску: руководство
  • Якім чынам = якім спосабам
  • Грамадства – па-расейску: общество
  • Запатрабаваны – па-расейску: востребованный
  • Скіраваць – па-расейску: направить
  • Пераканаць – па-расейску: убедить
  • Стаўленне = адносіны
  • Справаводства – па-расейску: делопроизводство
  • Уласная прастора – па-расейску: собственное пространство
  • Прымус – па-расейску: принуждение
  • Прапаноўваць – па-расейску: предлагать
  • Выклік – па-расейску: вызов
  • Носьбіт – па-расейску: носитель
  • Летась = у мінулым годзе
  • Адлюстроўваць – па-расейску: отражать
  • Істотна = значна
  • Узгадаць = успомніць
  • Рух – па-расейску: движение
  • Усведамленне – па-расейску: осознание
  • Захаваць – па-расейску: сохранить
  • Дасягненне – па-расейску: достижение
  • Пры нагодзе – па-расейску: по случаю
  • Памкненне – па-расейску: стремление
  • Падкрэсліваць – па-расейску: подчеркивать
  • Сціпласць – па-расейску: скромность
  • Існаванне = быццё
  • Рацыя – па-расейску: резон
  • Уражанне – па-расейску: впечатление
  • Нягеглы = няўмелы
  • Каштоўнасць – па-расейску: ценность
  • Не адпавядаць – па-расейску: не соответствовать
  • Аддаць належная – па-расейску: отдать должное
  • Усведамляць = разумець
  • Мізэрны – па-расейску: ничтожный
  • Выключна – па-расейску: исключительно
  • Зварот – па-расейску: обращение
  • З якіх меркаванняў = з якіх прычын
  • Шчыра кажучы – па-расейску: честно говоря
  • Адметнасць – па-расейску: отличительность
  • Распавесці = расказаць
  • Перапахаванне – па-расейску: перезахоронение
  • Падобны – па-расейску: похожий
  • Сапраўдны – па-расейску: настоящий
  • Набыты = куплены
  • Літаральна – па-расейску: буквально
  • Крама = магазін
  • Часам – па-расейску: порою
  • Асобнік = экзэмпляр
  • Выданне – па-расейску: издание
  • Карыстацца – па-расейску: пользоваться
  • Дасканалы – па-расейску: совершенный
  • Насамрэч = на самай справе
  • Першапачаткова – па-расейску: первоначально
  • Выраз – па-расейску: выражение
  • Аспрэчыць – па-расейску: оспорить
  • Далучэнне – па-расейску: присоединение
  • Нарэшце – па-расейску: наконец
  • Гандаль – па-расейску: торговля
  • Самакіраванне – па-расейску: самоуправление
  • Абмяжоўваць – па-расейску: ограничивать
  • Дарэчы – па-расейску: кстати
  • Выбітны = выдатны
  • Адшукаць = знайсці
  • Цяжкасць = складанасць
  • Старадрук – па-расейску: старопечатное издание
  • Фундатар = спонсар
  • Аматар – па-расейску: любитель
  • Найбольш = больш за ўсё
  • Падавацца – па-расейску: казаться
  • У гонар – па-расейску: в честь
  • Дакрануцца – па-расейску: дотронуться
  • Плён = поспех


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».


Калаж з фота: Цэнтр новых ідэй

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10