навіны

«Больш за 27 гадоў пазбаўлення волі». Завочна судзілі стваральнікаў стартап-хабу «Imaguru»

Бізнес-клуб «Imaguru», што працаваў у Менску
Бізнес-клуб «Imaguru», што працаваў у Менску. Фота: bel.biz
podpis źródła zdjęcia

Менскі гарадскі суд завочна асудзіў стваральніц стартап-хабу «Imaguru» Таццяну Марыніч і Настассю Хамянкову. Паводле гэтай жа справы асудзілі дырэктара хаба Яўгена Пугача, які застаецца ў зняволенні ў Беларусі. Тэрмін зняволення на траіх склаў больш за 27 гадоў, а таксама ўсіх пакаралі штрафам, паведамляе Генпракуратура.

Таццяну Марыніч і Настассю Хамянкову асудзілі на 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Кожнай прызначаны штраф на 7000 базавых велічынь (280 тысяч рублёў). Яўген Пугач асуджаны на 4,5 года пазбаўлення волі. Штраф, прызначаны яму, – 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў).

Цягам 5 гадоў усе трое не могуць займаць у Беларусі пасадаў, звязаных з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Таццяна Марыніч і Настасся Хамянкова былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі. Яўген Пугач затрыманы 4 ліпеня 2023 года і прызнаны палітвязнем.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
«У вас пухліна, трэба ў лякарню, але няма магчымасці». Што адбываецца са здароўем беларусак у калоніях? навіны

Таццяна Марыніч і Настасся Хамянкова абвінавачваліся на падставе сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта «ўхіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры» (ч. 2 арт. 243), «змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361.1), «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424), «наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і разладу на падставе прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, групай асобаў» (ч. 3 арт. 130), «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369.1).


Яўгена Пугача абвінавацілі ў «закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361), і ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры» (ч. 2 арт. 243).


Хаб пераехаў за мяжу і адкрыў філіял ў Мадрыдзе і Вільні. У Беларусі ён працаваў з 2013 года да 2021 года, пакуль сілавікі не ўварваліся ў хаб і не затрымалі ўсіх, хто там быў. «Imaguru» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі ў жніўні 2023 года.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10