навіны

Мінсувязі расказала пра самыя папулярныя інтэрнэт-сэрвісы ў Беларусі

інтэрнэт
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

YouTube і TikTok – самыя папулярныя відэасэрвісы сярод беларусаў. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра Павел Ткач на «Internet governance forum 2024».

Хуткасць спажывання інтэрнэт-трафіку ў Беларусі расце пераважна за кошт масавага спажывання відэакантэнту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dronajmij.pl
Беларуская армія ў снежні атрымае аналаг «Starlink» навіны

«YouTube – самы масавы сэрвіс, які выкарыстоўваецца беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі (92 % абанентаў карыстаюцца гэтай відэахостынгавай пляцоўкай). TikTok – самы папулярны сэрвіс паводле інтэнсіўнасці наведвання сярод карыстальнікаў беларускага інтэрнэту.

Вячэрнія гадзіны – самы інтэнсіўны час спажывання інтэрнэт-трафіку, выходныя дні – самы пасіўны час у Інтэрнэце», – распавёў Павел Ткач пра густы беларусаў у Інтэрнэце.

Паводле Мінсувязі, найбольш актыўныя ў Інтэрнэце карыстальнікі 12–24 гадоў.

«35–44 гады – самая вялікая інтэрнэт-аўдыторыя – пераважна сёрфінг у Інтэрнэце», – распавёў Ткач.


Што тычыцца сацсетак, то найбольш папулярныя – «Вконтакте» (28 %), «Одноклассники» (26 %), TikTok (25 %) і Instagram (21 %), паведамляе Мінсувязі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10