навіны

«Нашмат меней за 80 тысячаў»: Зяленскі – пра загінулых на вайне вайскоўцаў

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Трэнаванні ўкраінскіх выведнікаў. Фота: GeneralStaff.ua / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю агенцтву «Kyodo News» адмовіўся называць дакладны лік загінулых на вайне вайскоўцаў, аднак адзначыў, што ён «нашмат меншы» за той, што назвалі амерыканскія медыі.

«Перапрашаю, я не магу падзяліцца гэтымі лічбамі», – сказаў Уладзімір Зяленскі ў адказ на пытанне пра страты на вайне. Ён пры гэтым згадаў публікацыі амерыканскіх медыяў, якія напісалі пра 80 тысячаў загінулых украінскіх вайскоўцаў:

,,

«Я хачу вам сказаць, што не, меней. Нашмат меней. Нашмат».


Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што не вядомы дакладны лік украінцаў, якія загінулі на акупаваных тэрыторыях:


«Мы не ведаем, колькі загінула ўкраінцаў на часова акупаваных тэрыторыях. Гэта пераважна цывільнае насельніцтва. Падчас акупацыі там былі і цывільныя, і вайскоўцы, і праваахоўнікі, і з камунальных прадпрыемстваў, і мясцовыя ўлады. Тое, колькі іх загінула, колькі было закатавана ў палоне, тут я не ведаю. Таму я кажу толькі пра фіксацыю вайскоўцаў, якія на нашай тэрыторыі, што кантралюецца намі».

Ані Расея, ані Украіна не раскрываюць стратаў на вайне. У Кіеве даўно заявілі, што абвесцяць лічбы толькі пасля заканчэння баёў. Пры гэтым сёлета ў лютым Зяленскі на прэс-канферэнцыі сказаў, што падчас вайны загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў.


Расейская служба BBC на падставе адкрытых звестак падлічыла, што на вайне загінулі 80 973 расейскія вайскоўцы. Гэта звесткі на канец лістапада, і гэта мінімальны лік, бо інфармацыя з'яўляецца не пра ўсіх забітых. 


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10