навіны

Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 2 снежня

Асуджаны Мікалай Ласоўскі
Асуджаны Мікалай Ласоўскі. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

Суды за абразу Лукашэнкі, распальванне варожасці, прысуды за нібыта агентурную дзейнасць на карысць Украіны – пра гэтыя і іншыя факты палітычна матываванага пераследу беларусаў стала вядома ў панядзелак, 2 снежня. Падрабязней – у нашым аглядзе.

2 снежня распачаўся суд над трэнерам па ўсходніх адзінаборствах 59-гадовым Міхаілам Галінскім. Мужчыну затрымалі ў чэрвені гэтага года. Спачатку яго судзілі па адміністратыўнай справе — за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Цяпер абвінавачваюць у «спробе ўдзелу ў вайне» (ч. 1 арт. 361-3 КК РБ).


Судзіць Галінскага Вера Галаўкова.


2 снежня ў Віцебскім абласным судзе актывіста Аляксея Саламаненку пачалі судзіць за данаты. Мужчыне інкрымінаваны арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»). Справу прызначаная разглядаць Галіна Бондал.


У Менскім гарадскім судзе судзяць Марыну Мышко, затрыманую за тэлеграм-чат «Здравый смысл на Алибегова». Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), ч. 1 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 1 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»). Імаверна, Марыну затрымалі ў лютым 2024 года.


Справу разглядае Міхаіл Макарэвіч.


У Магілёўскім абласным судзе распачаўся чарговы завочны суд у закрытым рэжыме – над 42-гадовым Уладзімірам Раманенкам. Мужчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).


Справу разглядае Ігар Зямцоў.

Сяргей Скулавец. Фота: Сяргей Скулавец / Facebook
Сяргей Скулавец. Фота: Сяргей Скулавец / Facebook
Украінец, асуджаны ў Беларусі на 10 гадоў зняволення. Фота: БелТА

У Беларусі на 10 гадоў зняволення асудзілі грамадзяніна Украіны

навіны

Сілавікі прыйшлі з ператрусам да 85-гадовай бабулі былога журналіста «Белсату» Сяргея Скулаўца. Ён з 2023 года жыве ў ЗША.


Сутнасць прэтэнзіяў і нагода ператрусу засталіся невядомымі. Але людзі, якія назваліся следчымі і супрацоўнікамі КДБ, цікавіліся менавіта асобай журналіста. Акрамя таго, паводле словаў Сяргея, днямі яго родным пачалі званіць невядомыя асобы, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі дэпартаменту фінансавай бяспекі.


У Гомлі за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве» вынесеныя прысуды ўкраінцу Вячаславу Бародзію – 10 гадоў калоніі, і беларусам Мікалаю Ласоўскаму – 10 гадоў, і Валянціне Полаз – 9 гадоў. Іх абвінавацілі ў тым ліку ў транспарціроўцы зброі і выбухоўкі ў Беларусь. Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.


Жыхара Краснаполля Аляксандра Кірэева асудзілі на год калоніі за выказванне пра Лукашэнку. Стала вядома, што прысуд быў вынесены яшчэ 2 кастрычніка ў Краснапольскім раённым судзе.


У Гарадзенскім абласным судзе судзяць індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Слізевіча. Паводле версіі абвінавачання, ён нібыта пакідаў негатыўныя каментары пра Расею пасля тэракту ў «Крокус Холе» і заклікаў бамбіць расейскія гарады.


Суддзя Віталь Кулеш разглядае справу ў дачыненні да мужчыны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 1 і ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»).

Аляксандр Кудрэвіч. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Аляксандр Кудрэвіч. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

За «здраду дзяржаве» 19 снежня будуць судзіць супрацоўніка новастворанага Дэпартаменту крымінальнай выведкі 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай»). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна.


Верагодна, Аляксандр працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць яго пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.


Грамадзянку Расеі, жыхарку пасёлку Яроміна Раісу Міхайлаву, якая ў 2021 годзе расхвальвала жыццё ў Беларусі, 9 снежня будуць судзіць у судзе Гомельскага раёну за «распаўсюд экстрэмізму». Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Жанна Баль.


У 2021 годзе ў інтэрв’ю гомельскай раённай газеце жанчына расхвальвала лад жыцця ў Беларусі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10