навіны

У 2024 годзе ў Беларусі звольнілі больш людзей, чым узялі на працу

прамысловасць
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Цягам 10 месяцаў 2024 года ў Беларусі на працу прынялі 558,54 тысячы чалавек, а звольнілі – 597,26 тысяч: на 38,72 тысячы больш. Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных у справаздачах Белстату.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dzr.by

Беспрацоўе ў Беларусі скарачаецца, а колькасць вакансіяў расце

навіны

Найбольш звальненняў было ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках – 9500 чалавек. На другім месцы – аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў: у гэтых галінах звольнілі 8229 чалавек. У адукацыі працоўныя дамовы былі разарваныя з 7095 працаўнікамі.


Шмат звальненняў у апрацоўчай прамысловасці – 5147 чалавек, транспарце і лагістыцы – 4662 чалавек, сферы спорту, забаваў і адпачынку – 2096 чалавек, ахове здароўя – 1269 чалавек.


Больш працаўладкаванняў, чым звальненняў, было ў кастрычніку: на працу прынялі 63,7 тысяч чалавек, звольнілі – крыху больш за 60 тысяч, на 3628 чалавек менш.


Таксама ў кастрычніку працаўладкаванняў было больш, чым у аналігчным перыядзе 2023 года на 6,5%. Агулам за 10 месяцаў сёлета працу атрымалі на 2,7% больш чалавек, чым у мінулым годзе. Звальненняў было на 0,8%, чым летась.


Паводле Белстату, у трэцім квартале 2024 года ўзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным веку склаў 84,5 %. Беспрацоўе ў працаздольным веку, як заяўляецца, мае узровень 2,9 %.


Калі параўноўваць са звесткамі за другі квартал, то ўзровень занятасці насельніцтва афіцыйна павялічыўся – з 84,2 %. А ўзровень беспрацоўя, наадварот, знізіўся – з 3 % ад колькасці працоўнай сілы.


Між тым на сайце Рэспубліканскай базы вакансіяў іх колькасць працягвае расці. Калі 16 жніўня ў ёй было 164 тысячы з гакам вакансіяў, то праз 3,5 месяцы, станам на 2 снежня, іх колькасць вырасла да 168 579.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10