навіны

У Беларусі на 10 гадоў зняволення асудзілі грамадзяніна Украіны

Украінец, асуджаны ў Беларусі
Украінец, асуджаны ў Беларусі на 10 гадоў зняволення. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Гомельскі абласны суд 2 снежня вынес прысуд у дачыненні грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія за нібыта транспартаванне зброі і выбухоўкі на тэрыторыю Беларусі, піша БелТА.

Украінец Вячаслаў Бародзій, вядомы пад пазыўным Мангуст, паводле абвінавачання, цяжкавікамі завозіў зброю ў Беларусь і схіляў мясцовых жыхароў да захоўвання боепрыпасаў.


Мужчыну асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі на 10 гадоў калоніі і далі штраф 750 базавых велічыняў (30 тысяч рублёў). Разам з украінцам выракі ў выглядзе 10 і 9 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 550 базавых велічыняў (22 тысячы рублёў) былі абвешчаныя яшчэ двум фігурантам справы, сярод якіх – жанчына. Іхныя імёны не ўдакладняюцца. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.


У верасні 2023 года КДБ абвясціў пра затрыманне ў Ельскім раёне трох «баявых ячэек», што нібыта працавалі на СБУ. У іх сканфіскавалі аўтаматы, дроны і выбухоўку. Сярод затрыманых быў грамадзянін Украіны Вячаслаў Бародзій з пазыўным Мангуст. Паводле КДБ, ён мусіў на даручэнні СБУ перакідваць у Беларусь зброю і выбухоўку для арганізацыі тэрактаў як на тэрыторыі нашае краіны, так і ў Расеі.


Пасля затрымання ўкраінец супрацоўнічаў са следствам, сцвярджае БелТА, і распавёў, што боепрыпасы ў Беларусь завозіліся вялікімі партыямі, у якіх былі агнястрэльная зброя, выбуховыя прылады і рэчывы, ударныя і разведвальныя беспілотнікі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10