навіны

Пасля дэпартацыі з Польшчы пранкер Crawly апынуўся ў Чэхіі

Пранкер Crawly – Уладзіслаў Алійнічэнка. Фота: crawly_goat / Instagram
Пранкер Crawly – Уладзіслаў Алійнічэнка. Фота: crawly_goat / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Блогер-пранкер Уладзіслаў Алійнічэнка, вядомы як Crowly, пасля дэпартацыі з Польшчы ва Украіну і забароны ўезду на 10 гадоў на тэрыторыю Шэнгенскай зоны апынуўся ў Чэхіі.

Блогер апублікаваў відэа, у якім бачна, як ён едзе на коннай павозцы па вуліцы, меркавана, чэшскага гораду. 

У відэа Алійнічэнка кажа, што пасля дэпартацыі з Польшчы грошай на таксі ў яго няма, таму яму даводзіцца перамяшчацца такім транспартам. Таксама ён просіць сваіх падпісчыкаў параіць яму, што рабіць у гэтай сітуацыі. 

Аб тым, што пранкер можа быць у Чэхіі, сведчыць паліцэйская машына на чэшскіх нумарах, прыпаркаваная ўздоўж вуліцы, што бачна на відэа. 

Нагадаем, што 29 лістапада стала вядома аб затрыманні Алійнічэнкі. Паля затрымання хлопец быў перададзены працаўнікам польскай Памежнай службы, а пазней дэпартаваны ва Украіну з забаронай ўезду ў зону Шэнген цягам 10 гадоў, паведаміў прэс-сакратар міністра – каардынатар спецслужбаў і кіраўніка МУС Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

Як Алійнічэнка апынуўся ў Чэхіі, невядома.

Блогер Crawly, папулярны ў «TikTok» і «Instagram», вядомы тым, што пераапранаецца ў гнома і на кукішках бегае па гандлёвых цэнтрах, часта ўчыняючы беспарадак і замінаючы работнікам працаваць. Сам ён распавядаў у сваім блогу, што неяк прасядзеў адзін дзень у зняволенні ў Польшчы за свае відэа.

Акрамя таго, разам са сваімі фанатамі ён скакаў па машынах у Варшаве (пазней высветлілася, што гэтыя машыны належалі блогеру), а таксама абліў мінака з вогнетушыцеля. Раней прадстаўнікі Цэнтру маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў звярнулі ўвагу на блогера з-за ягоных выказванняў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10