Андрэй Полацкі – легендарны воін супраць Залатой Арды, пераможца Кулікоўскай бітвы, сябар Дзмітрыя Данскога. Чаму ён, абаронца Русі, быў гіблым валадаром ВКЛ? Як на ягоны лёс паўплывала бітва на рацэ Ворскла? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».
Ёсць у гісторыі такія персанажы, якія нібыта і не былі вялікімі ўладарамі, не выйгравалі вялікіх бітваў, не перакульвалі свету выбітнымі навуковымі адкрыццямі, але заўсёды былі побач з самымі важнымі падзеямі свайго часу. У ліку такіх постацяў – Андрэй Альгердавіч, больш вядомы як Андрэй Полацкі.
Ён быў старэйшым сынам вялікага князя ВКЛ Альгерда і, паводле традыцыі таго часу, меўся ўзначаліць Княства. Аднак кіраваць дзяржаваю нашых продкаў стаў Ягайла. Чаму так здарылася і што зрабіў Андрэй Полацкі? Як ён апынуўся ў Маскве, якой дапамог перамагчы ў Кулікоўскай бітве Залатую Арду? І чаму Андрэй Полацкі – гэта прыклад таго чалавека, які ніколі не апускае рук? Глядзіце новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча.
Глядзіце праграму «Вусы Скарыны» ў панядзелкі а 18:40 на тэлеканале «Белсат», а таксама на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».