Як звяз ВКЛ з Польшчаю развалілі ў Патоп

У 1655 годзе Рэч Паспалітая была амаль знішчаная Швецыяй і Масковіяй. Радзівілы-пратэстанты ратавалі ВКЛ ад Патопу пры дапамозе Кейданскай уніі. Як Януш Радзівіл, пераможца казакоў і Багдана Хмяльніцкага, стаўся антыгероем? Новыя «Вусы Скарыны».

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча:

  • Хто такі Багуслаў Радзівіл, гетман Вялікага Княства Літоўскага?
  • Што такое Рэфармацыя? Марцін Лютэр і ягоныя «95 тэзісаў» 1517 года
  • Залаты час пратэстантызму ў Беларусі
  • Шоу «Талер і плуг»: кальвінісцкія зборы ў Беларусі
  • Радзівілы-пратэстанты супраць каталікоў і за самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага
  • Хто такі Януш Радзівіл?
  • Сепаратызм ці незалежнасць ВКЛ?
  • Багдан Хмяльніцкі vs Януш Радзівіл
  • Як звяз ВКЛ з Польшчаю развалілі ў Патоп. Кейданская унія

Глядзіце праграму «Вусы Скарыны» ў панядзелкі а 18:40 на тэлеканале «Белсат», а таксама на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».