навіны

Новы міністр культуры Беларусі ‒ актор тэатру

Руслан Чарнецкі ў праграме Марата Маркава на ОНТ. Фота: ОНТ
Руслан Чарнецкі ў праграме Марата Маркава на ОНТ. Фота: ОНТ
podpis źródła zdjęcia

2 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні. Цяпер у Беларусі – новыя міністр культуры, памочнік Лукашэнкі – інспектар па Магілёўскай вобласці і амбасадар у Туркменістане. 

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры. Замест Анатоля Маркевіча гэтую пасаду зойме актор тэатру Руслан Чарнецкі.

Руслан Чарнецкі – нарадзінец Менску, у 2010 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паводле спецыялізацыі «актор драматычнага тэатру і кіно» (майстэрня Зоі Белахвосцік). З 2005 года – актор Нацыянальнага драмтэатру імя Горкага.

Чарнецкі здымаўся ў фільмах «Код Каіна», «Кадэт», «На другім беразе» і г.д. Ён таксама вакаліст і гітарыст рок-гурта «Pride», мае званне заслужанага артыста Беларусі, якое атрымаў у 2022 годзе. У 2024-м ён дэпутат, чалец Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў справе адукацыі, культуры і навукі. 

Год таму Руслан Чарнецкі прызнаваўся ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага», што ў 2020-мг ні на секунду не сумняваўся ў тым, што абраў «правільны бок» і падтрымаў рэжым.  

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага амбасадара ў Туркменістане, ім стане Станіслаў Чапурны, які да гэтага быў начальнікам упраўлення міжнароднай супрацы і гандлю апарату Савету Міністраў.

Таксама Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам – інспектарам па Магілёўскай вобласці Сяргея Налівайку, які займаў пасаду міністра падаткаў і збораў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10