Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц з нечаканым візітам прыехаў у Кіеў. Ён плануе сустрэцца з кіраўніцтвам краіны.
Гэта першы прыезд канцлера Оляфа Шольца ва Украіну за апошнія 2,5 года. Пра візіт загадзя не паведамлялі з прычынаў бяспекі.
Апошні прыезд Шольца ў Кіеў адбыўся ў чэрвені 2022 года, тады ён быў ва Украіне разам з прэзідэнтам Эманюэлем Макронам і тагачасным прэм’ер-міністрам Італіі Мар'ё Драгі.
Падчас цяперашняга візіту канцлер запланаваў сустрэчы з кіраўніцтвам Украіны, уключаючы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Чакаецца, што ён можа абвесціць пра перадачу новага пакету вайсковай дапамогі ад Нямеччыны на суму 650 мільёнаў еўраў.
Незадоўга да пачатку візіту Шольц зрабіў публікацыю ў сваім акаўнце сацыяльнай сеткі «Х», дзе адзначыў, што Украіна можа разлічваць на Нямеччыну, бо яна кажа тое, што робіць, а робіць тое, што кажа. Менавіта з мэтаю гэта пацвердзіць ён і прыехаў у Кіеў, адзначае палітык.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Раман Шавель belsat.eu