навіны

У Польшчы выявілі выцек нафты на нафтаправодзе «Дружба»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: polskieradio.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

1 снежня на паўночным участку нафтаправоду «Дружба» ў Польшчы адбыўся прарыў трубы. Аператар PERN пацвердзіў аварыю.

Выцек адбыўся на полі каля гораду Пнева ў Вялікапольскім ваяводстве.

Аператар трубаправоду PERN пацвердзіў аварыю і перакрыў пашкоджаныя ўчасткі, адключыўшы адну з насосных станцыяў. 

Паведамляецца, што выцек не стварае пагрозы жыхарам і не нясе рызыкі выбуху ці ўзгарання. Для ліквідацыі праблемы былі задзеяныя аварыйныя і хімічныя службы, якія кантралююць бяспеку і абараняюць ад экалагічных наступстваў.

Нафтаправод злучае базу PERN у Плоцку з нямецкімі нафтаперапрацоўчымі заводамі «Leuna» і «Schwedt», што таксама атрымліваюць нафту праз порт Гданьск і Казахстан. У той жа час Украіна працягвае транзіт расейскай нафты праз «Дружбу», хоць і заклікае Еўропу дыверсіфікаваць крыніцы энергарэсурсаў.

У кампаніі PERN адзначылі, што выцек не паўплываў на пастаўкі нафты ў Нямеччыну – яны ажыццяўляюцца па другой галіне, тэхнічныя магчымасці якой цалкам пакрываюць патрэбы кліентаў у аб’ёмах нафты, перадае заяву кампаніі ТАСС.

Раней у Славаччыне пачалі расследаванне магчымага рыхтавання тэрактаў супраць «Дружбы». У канцы лістапада паліцыя затрымала некалькі чалавек, у тым ліку двух украінцаў, падазраваных у спробе пашкодзіць крытычную інфраструктуру.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10