навіны

«BYSOL» абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bysol.org
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bysol.org
podpis źródła zdjęcia

«BYSOL» абвясціў пра пачатак каляднай акцыі «Падорым дзецям цуд!», накіраванай на дапамогу дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. 

Атрымаць дапамогу могуць чальцы сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна, калі нехта з іх бацькоў (адзін ці абодва) знаходзяцца зараз ці знаходзіліся раней больш за тры месяцы ў зняволенні. 

Для атрымання дапамогі сваякам палітвязняў або вызваленым палітвязням неабходна запоўніць адмысловую заяўку па 20 снежня 2024 года ўключна.

Як абяцаюць арганізатары, кожнаму дзіцяці будзе выплачана дапамога ў 100 еўраў.

«Кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем'і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цёплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў», – гаворыцца на старонцы «BYSOL».

Усяго арганізатары плануюць дапамагчы 140 дзецям. 

Разам з «BYSOL» акцыю, якая ўжо стала традыцыйнай, ладзяць фонд «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія «BY_Help» і ініцыятыва «Dissidentby», якія разам уваходзяць у службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Таксама да акцыі далучыліся партнёры Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10