У Беларусі будуць штрафаваць таксістаў, якія працуюць без залучанасці ў Адзіны рэестр аўтамабільных перавознікаў. Пра гэта паведаміла Транспартная інспекцыя, адзначыўшы, што могуць нават заблакаваць сэрвіс «Яндекс Go».
Пасля 1 лістапада «Яндекс Go» працягваў перадаваць замовы кіроўцам, якія не былі залучаныя ў рэестр. Гэта пацвердзіў журналістам ОНТ у тым ліку адзін з таксістаў.
У пэўны момант, як адзначаецца ў рэпартажы, служба даслала кіроўцам паведамленні: «Замовы даступныя – выходзьце на лінію». За такія парушэнні сэрвіс могуць заблакаваць згодна з заканадаўствам.
Інспекцыя плануе выяўляць іншых нелегальных перавознікаў праз аналіз звестак, якія будуць штомесяц да 10-га дня перадаваць дыспетчарскія службы. Звесткі пра выкананыя і нявыкананыя замовы будуць параўноўвацца з рэестрам. Тых, хто працаваў незаконна, чакае ацэнка з боку падатковых органаў і Транспартнай інспекцыі.
Нагадаем, з 1 лістапада ўвайшлі ў сілу новыя правілы для таксі і іншых перавозак паводле індывідуальных замоваў. Усе мусяць далучыцца да Адзінага рэестру і выконваць яго патрабаванні. Парушальнікаў могуць пакараць ажно да канфіскацыі аўтамабіля. Змяненні ў пэўны момант ужо прывялі да росту цэнаў і цяжкасцяў з выклікам машынаў у некаторых рэгіёнах.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Раман Шавель belsat.eu