навіны

Адкрывайце адвэнт-каляндар з вядомымі беларусамі! № 2 – Мікіта Мелказёраў

№ 2 адвэнт-календара «Белсату» – блогер Мікіта Мелказёраў. Крыніца: Белсат
№ 2 адвэнт-календара «Белсату» – блогер Мікіта Мелказёраў. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Стаміліся ад дрэнных навінаў кожную раніцу? Вось вам крыху святочнай магіі! «Белсат» падрыхтаваў калядны адвэнт-каляндар, і з 1 снежня вы зможаце штодзень адкрываць новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак.

Кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-«неспадзяванка». Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Якія песні ў гэтым годзе гучалі ў іх найчасцей? Які галоўны фэйлы здарыўся з імі? 


Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!


№ 2 у нашым святочным календары – блогер Мікіта Мелказёраў, які вядзе YouTube-каналы для беларусаў «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца».


13 шчырых адказаў Мікіты глядзіце ніжэй:

Анкета Мікіты Мелказёрава для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Мікіты Мелказёрава для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Набыццё сабачкі

2. Апішыце гэты год адным словам: Уффф

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Дэдпул ці Тотара*

4. Самы шчаслівы момант 2024 года? Знянацку арганізаваная паездка ў Інсбрук*

5. А галоўны фэйл: Тры запар адмовы на грантавыя заяўкі

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Затрыманне Верамейчыка ў В’етнаме

7. З кім з беларусаў вы яшчэ не знаёмыя, але вельмі хацелі б пазнаёміцца? Са Святланай Алексіевіч*

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Twenty One Pilots» – «Overcompensate»

9. Хто з беларусаў зрабіўся для вас асабістым адкрыццём года? Сяргей Шупа і Ігар Маханёк*

10. Ваш любімы калядны фільм? «Love Actually»

11. Самая дарагая рэч, што вы сабе набылі: Сабачка, асвяжальнік і ўвільгатняльнік паветра, што яму прапісаў ветэрынар

12. Вашая мара на наступны год: Зарабіць грошай на асістэнта

13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Пазітыўнага мыслення, бо інакш каюк


*Інсбрук – гарналыжны курорт у аўстрыйскіх Альпах.

* Дэдпул – супергерой «Marvel», Тотара – лясны дух з мультфільму «Мой сусед Тотара» Хаяо Міядзакі.

* Святлана Алексіевіч – беларуская пісьменніца і лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2015 года.

*Сяргей Шупа перакладчыкжурналіст і грамадскі дзеяч; Ігар Маханёк – беларускі IT-прадпрымальнік і інвестар, адзін з заснавальнікаў «PandaDoc» і «Geek Ventures».


Паглядзець папярэднія анкеты можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10