навіны

Экстранны зварот Лукашэнкі да беларусаў

«Dreamland» у Менску зносяць пад парк Народнага адзінства і таемна будуюць маўзалей? Экстранны зварот Лукашэнкі да беларусаў рыхтуецца на Новы год. Як ён стаў паліглотам пры дапамозе AI? Што такое гірудатэрапія і краш-тэст ад МТЗ. Тэхналогіі ў праграме «Навіны з будучыні».

Была IT-краіна, цяпер Беларусь – AI-краіна. Штучны інтэлект дайшоў і да Лукашэнкі, які прызнаваўся: «Мы замахнуліся не проста на лічбавізацыю – на штучны інтэлект».

Але Лукашэнка так замахнуўся, што дасягненні замежных нейронных сетак выдаў за свае асабістыя:

,,

«Я на французскай, нямецкай, іспанскай шпару так! Адкрый інтэрнэт, паглядзі. У парламенце выступаю на ўсіх мовах».


І мы паглядзелі! Выявілася, што за 30 гадоў кіравання Аляксандр Лукашэнка прамовіў толькі дзве фразы, якія камусьці захацелася перакласці на розныя мовы. Пра гэта ды шмат іншае глядзіце ў новым выданні праграмы Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні».

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10