навіны

У Лідскім раёне падчас руху загарэўся дызельны цягнік – унутры былі пасажыры

У Лідскім раёне падчас руху загарэўся дызельны цягнік. Фота: прэс-служба МНС
У Лідскім раёне падчас руху загарэўся дызельны цягнік. Фота: прэс-служба МНС
podpis źródła zdjęcia

На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны Лідскага раёну Гарадзеншчыны загарэўся дызельны цягнік. 15 пасажыраў, якія ў ім знаходзіліся, змаглі выбрацца самастойна.

Пра здарэнне ўвечары 30 лістапада паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адзначаецца, што ў 21:02 «адбылося загаранне галаўнога вагона дызель-цягніка двухвагоннай кампаноўкі «Ліда - Беняконі» Баранавіцкага аддзялення БЧ». Там жа паведамлялася і пра 15 пасажыраў, якія самастойна пакінулі цягнік.


Прэс-служба МНС адзначыла, што ўзгаранне адбылося ў машынным аддзяленні, і што ліквідаваць пажар накіраваліся чатыры пажарных разлікі.


«У 22:19 загаранне дызель-цягніка было ліквідавана. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца», – адзначыла ведамства.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10