навіны

Польскі «Forbes» абвесціў 50 прэтэндэнтак на званне жанчыны года. Сярод іх ёсць беларуска

img
Вольга Ланеўская ў праграме «Трэба пагаварыць» на «Белсаце». Скрыншот: @belsat_life / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Часопіс «Forbes Women» прапанаваў чытачам выбраць жанчыну года сярод 50 прэтэндэнтак у пяці катэгорыях. За званне змагаецца і беларуска – актывістка Вольга Ланеўская.

«Яны дабіваюцца сусветнага поспеху, прабіваюць шкляныя столі, ставяць рэкорды і падтрымліваюць тых, хто мае патрэбу, і не заўсёды хваляцца гэтым на публіцы. Менавіта гэтых жанчын рэдакцыя "Forbes Women" пастанавіла адзначыць за іхную дзейнасць у 2024 годзе», – піша выданне.


50 прэтэндэнтак намінаваныя ў пяці катэгорыях: «Бізнес», «Грамадская дзейнасць», «Культура», «Навука» і «Спорт».


У намінацыі «Грамадская дзейнасць» рэпрэзентаваная беларуска Вольга Ланеўская – прадстаўніца зліквідаванай у Беларусі арганізацыі «Радзіслава», што дапамагала ахвярам хатняга гвалту, трэнерка ў самаабароне і антыдыскрымінацыйная трэнерка.

«Forbes» піша, што Ланеўская абараняе мігрантак, сексуальныя меншасці, небінарных асобаў, змагаецца з гендарным гвалтам, стварыла ў Кракаве Цэнтр фемінісцкай салідарнасці. 


Прагаласаваць за жанчыну года на сайце «Forbes» можа любы ахвочы, рэгістрацыя на старонцы не патрабуецца.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10