навіны

Беларуса Дзмітрыя Лукомскага вызвалілі з-пад варты ў Славаччыне

Дзмітрый Лукомскі. Фота: Дзмітрый Лукомскі / Facebook
Дзмітрый Лукомскі. Фота: Дзмітрый Лукомскі / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Беларуса Дзмітрыя Лукомскага, якога 18 лістапада арыштавалі ў лагеры для ўцекачоў у Славаччыне, вызвалілі з-пад варты і зноў вярнулі ў лагер.

Мужчыну цяпер дапамагаюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, ейны намеснік Віталь Маўчанаў і юрыдычны дарадца Леанід Марозаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале АПКБ.

Вольга Зазулінская адзначыла, што праца над справамі Дзмітрыя працягваецца, і падзякавала калегам за ўдзел.

Як паведаміў сам Дзмітрый, пасля вызвалення яго вярнулі ў лагер, у якім ён быў да затрымання. Там ён нарэшце сустрэўся са сваёй жонкай Віялетай. 

,,

«Жыхары лагеру, якім Дзмітрый нібыта пагражаў і з якімі нібыта агрэсіўна сябе паводзіў са словаў адміністрацыі, абдымалі Дзмітрыя і віншавалі яго з вызваленнем, напярэдадні збіралі подпісы ў яго падтрымку. Дзмітрый адзначыў таксама, што ў лагеры дзякуючы пратэстам і скаргам крыху палепшыліся ўмовы», – перадае словы Вольгі Зазулінскай АПКБ.


Цяпер Дзмітрый плануе падаць пазоў у суд, каб дамагчыся кампенсацыі за час, праведзены ў турме. 

Пасля гэтага Дзмітрый разам з жонкай мае намер пераехаць у арэнднае жытло, працягнуць чакаць пастановы аб статусе ўцекача, прайсці лячэнне і зрабіць неабходную аперацыю.

Нагадаем, што 25 лістапада сёлета ў славацкім горадзе Кошыцэ адбыўся суд паводле скаргі Дзмітрыя Лукомскага, якога 18 кастрычніка арыштавалі ў лагеры для ўцекачоў і з таго часу трымалі ў паліцэйскім Цэнтры ўтрымання замежнікаў. Дзмітрый тлумачыў, што ў гэтым лагеры трымаюць тых, «хто ідзе на дэпартацыю».

Дзмітрый Лукомскі з’ехаў з Беларусі пасля здзекаў і катаванняў у ІЧУ, разам са сваёй жонкай Віялетай Майшук у 2024 годзе папрасіў прытулку ў Славаччыне. 

Там яны спачатку жылі ў закрытым лагеры для ўцекачоў з жорсткімі ўмовамі, але змаглі дамагчыся паляпшэння харчавання і дазволу пакідаць тэрыторыю. У верасні сужэнцаў перавялі ў адкрыты лагер, дзе ўмовы аказаліся яшчэ горшымі. У пэўны момант да Дзмітрыя прыйшла паліцыя і забрала са словамі «забірай рэчы, сюды ты больш не вернешся». Ён меркаваў, што яго арыштавалі за барацьбу за правы і за тое, што ён указаў на шматлікія парушэнні ў лагеры, у тым ліку карупцыю.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10