навіны

Наступ паўстанцаў у Сірыі і разгон паліцыяй пратэстаў у Грузіі. Фатаграфіі тыдня

Сваякі і калегі развітваюцца з салдатам, акцёрам галоўнай ролі Пятром Вялікім, які загінуў падчас украінскага наступу ў Курскай вобласці Расеі, падчас жалобнай цырымоніі ў музычна-драматычным тэатры ў Чарнігаве, Украіна. 27 лістапада 2024 года. Фота: Dan Bashakov / AP Photo / East News

podpis źródła zdjęcia

Штодзённасць жыцця ўкраінцаў пад ракетнымі абстрэламі, раптоўны пажар у трушчобах Манілы, пратэсты супраць адмены перамоваў Грузіі з ЕЗ, незвычайны для Сеула моцны снег у лістападзе, новы віток баявых дзеянняў у Сірыі і іншае – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Пратэстоўцы збудавалі барыкады перад шэрагам спецназу на акцыі пратэсту супраць рашэння ўраду Грузіі адкласці перамовы аб уступленні ў Еўразвяз. У ноч на 29 лістапада ў Тбілісі прайшла акцыя пратэсту, якую жорстка падавіла паліцыя, супраць удзельнікаў былі ужыўтыя вадамёты і слёзацечны газ. Мінімум 107 чалавек былі затрыманыя, агулам за двое содняў у Тбілісі былі затрыманыя каля 150 ўдзельнікаў, яшчэ каля 10 чалавек – у Батумі. Тбілісі, Грузія. 29 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Перамешчаныя палестынскія дзеці чакаюць у чарзе, каб атрымаць ежу ў цэнтры размеркавання ў Дайр аль-Балях (Deir al Balah) у цэнтральнай частцы сектара Газа. 26 лістапада 2024 года. Фота: Bashar Taleb / AFP / East News

Жыхары правяраюць свае згарэлыя дамы праз дзень пасля таго, як у трушчобах Манілы ўспыхнуў пажар, які моцныя вятры з заліву імкліва распаўсюдзілі. Здарэнне заставіла без прытулку каля 2000 сем'яў. Маніла, Філіпіны. 25 лістапада 2024 года. Фота: Aaron Favila / AP Photo / East News

Мясцовыя жыхары хаваюцца на станцыі метро падчас паветранай трывогі ў Кіеве. Расея ўжыла 188 адзінак паветранага нападу: крылатыя ракеты Х-101, кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69, калібры і амаль 100 ударных дронаў тыпу Shahed і беспілотнікаў неўсталяванага тыпу, большасць з якіх збіла СПА Украіны. Украінскімі сіламі было зафіксавана 12 пападанняў у розных абласцях Украіны, у асноўным у аб'екты энергетычнай інфраструктуры. Кіеў, Украіна. 28 лістапада 2024 года. Фота: Tetiana Dzhafarova / AFP / East News

Людзі назіраюць за клубамі дыму, якія падымаюцца з месца сутыкненняў і ўзаемнага абстрэлу паміж сірыйскімі паўстанцамі і сіламі рэжыму Башара Асады на лініі фронту на ўскраіне горада Саракіб. 28 лістапада 2024 года. Фота: Omar Haj Kadour / AFP / East News

27 лістапада, у дзень перамір'я Ізраіля з «‎Хізбалой»,‎ сірыйскія паўстанцы прарвалі фронт і за два дні захапілі 250 км² тэрыторыі на захад ад другога па велічыні сірыйскага горада Алепа. Пад кантролем паўстанцаў апынуліся 32 населеныя пункты, найбуйнейшая ў рэгіёне вайсковая база №46 і міжнародная траса Алепа-Дамаск. У ходзе баявых дзеянняў было забіта больш за 180 байцоў з абодвух бакоў.
Жанчыны віншуюць Жызэль Пэліко каля будынку суда ў Авіннёне пасля таго, як пракуратура завяршыла разгляд справы Дамініка Пэліко, якога абвінавачваюць у неаднаразовым сэксуальным гвалце над былой жонкай Жызэль. Пракуратура патрабуе максімальнага выраку – 20 гадоў турмы, абвінавачанымі па справе праходзяць 51 мужчына. Авіннён, Францыя. 27 лістапада 2024 года. Фота: Christophe Simon / AFP / East News

Дамінік Пэліко на працягу 10 гадоў напампоўваў жанчыну наркотыкамі, гвалтаваў непрытомную жанчыну і запісваў гэта на відэа. Таксама абвінавачаны запрашаў іншых мужчын згвалціць сваю жонку. Факт гвалту ўсплыў толькі ў верасні 2020 года, калі Дамінік быў арыштаваны за тое, што рабіў у супермаркеце апскёрт-фатаграфію («падглядванне пад спадніцу»). Пасля гэтага паліцыя выявіла на яго камп’ютары тысячы фатаграфій і відэа згвалтаванняў.
Наведвальнікі любуюцца снегам у палацы К’ёнгпакгунг (Gyeongbokgung), адной з вядомых славутасцяў Паўднёвай Карэі. У сталіцы і навакольных правінцыях выпаў наймацнейшы лістападаўскі снегапад за апошнія 117 гадоў. Сеул, Паўднёвая Карэя. 27 лістапада 2024 года. Фота: Lee ​​Jin-man / AP Photo / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10