навіны

Ініцыятыву Сяргея Бульбы высяляюць з памяшкання, дзе быў «Беларускі Моладзевы Хаб»

Прастора на Plac Konstytucji, 6 у Варшаве
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прастора на Plac Konstytucji, 6 у Варшаве. Крыніца: zrzutka.pl
podpis źródła zdjęcia

Ініцыятыву Сяргея Бульбы «Робім Разам» высяляюць з памяшкання ў Варшаве па адрасе Plac Konstytucji, 6. Пра гэта паведамляе «Reform.news» са спасылкай на Дэпартамент кіравання нерухомасцю Варшаўскага раёна «Срудмесцье». Дагавор на арэнду паміж НКО, якое ўзначальвае Бульба, і гарадскімі ўладамі скончыўся ў канцы кастрычніка.

У Дэпартаменце журналістам распавялі, што таварыства «Białoruski Młodzieżowy Hub», якое ўзначальвае Сяргей Бульба, павінна пакінуць памяшканне да канца лістапада. Калі гэтага не адбудзецца, ініцыятыву будуць высяляць праз суд, што можа заняць працяглы час.

«Reform.news» адзначае, што паспрабаваў узяць каментар у Сяргея Бульбы. У яго запыталі, чаму ён абвясціў збор сродкаў на аплату арэнды і камунальных плацяжоў, ведаючы пра скасаванне дамовы, паведамле выданне. Аб гэтым пісалі некалькі тыдняў таму. Кіраўнік «Робім Разам» запатрабаваў абвяржэння раней апублікаваных матэрыялаў і заявіў, што адмаўляецца гаварыць з журналістам «Reform.news».

,,

«Я сказаў ясна, калі будзе тлумачэнне, абвяржэнне, тады будзем гаварыць з вамі як з людзьмі, а пакуль што вы карупцыйныя свінні», – перадаюць словы Сяргея Бульбы журналісты.


Раней на Plac Konstytucji, 6 знаходзіўся «Беларускі Моладзевы Хаб». Хаб адкрыўся 28 лістапада 2021 года і стаў цэнтрам прыцягнення дзясяткаў беларускіх ініцыятыў. Рухаючай сілай гэтай прасторы была група актывістаў на чале з Аляксандрам Лапко і Станіславай Гліннік.

Праблемы ў хабе публічна пачаліся раніцай 2 жніўня 2023 года, калі група мужчын на чале з Сяргеем Бульбай узламала ўваходныя дзверы. Прадстаўнікі хаба назвалі гэта рэйдарскім захопам. Бульба ж сцвярджаў, што ўсё робіцца па законе. Пазней высветлілася, што з 26 ліпеня 2023 года старшынёй праўлення асацыяцыі «BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB», якая арандуе памяшканне, з'яўляецца Сяргей Бульба. Раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Лапко.

Лапко і Гліннік былі вымушаныя адкрыць новую пляцоўку пад той жа назвай «Беларускі Моладзь Хаб» у іншым месцы па адрасе вуліца Dożynkowa, 6A, і пачынаць усё з нуля. Як паказана на сайце, цяпер Хаб з'яўляецца сумесным праектам фонду «Linking Media» і фонду «Belarusian Youth Hub».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10