У РБ задумаліся ўвесці беларускі долар. На «Марафоне адзінства» з’явіліся тры ахвяры. Лукашэнка сабраў 1,5 млн, а праз подпісы за Канапацкую арыштаваны высокі чыноўнік. У МУС Беларусі разгарэлася гісторыя, якой пазайздросціць Балаба. Гумар ад «Хай так TV».
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Дырэктар радыё «Беларусь» Валер Радуцкі пагарэў на доларах. Курс да канца года
- Долар абнавіў гістарычны максімум у Беларусі. Што далей?
- У РБ уводзяць беларускі долар. Як ён будзе выглядаць?
- Твары дэманаў на еўрах і доларах
- «Марафон народнага адзінства». Ірына Дарафеева паміж аўтобусамі ў Магілёве
- Што такое актыўны партэр на «Марафоне адзінства»?
- Пародыя «Высокі чыноўнік на Віцебшчыне арыштаваны праз подпісы за Ганну Канапацкую»
- Алег Гайдукевіч сабраў 100 тысячаў подпісаў. Будзе экспертыза
- Лукашэнка сабраў паўтара мільёна
- Тры ахвяры падчас «Марафону адзінства» ў Чарнаградзі Чэрвеньскага раёну. У канцы застанецца толькі адзін?
- Прыклееныя рукі Уладзіміра Пуціна і «Орешник»
- Як Мікіта Міхалкоў спіць
- Аляксандр Ільцякоў з Дзярждумы Расеі: «Пакуль нараджалка працуе»
- Дзмітрый Балаба і ягоная жонка Вольга адпачываюць: «Выпадак у міліцыі»
- Што Аляксандр Лукашэнка рабіў у Пакістане
- Песня «Хадзіў з ім за ручку ў Ісламабадзе»
Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».