навіны

Удар «Орешника» нічога не змяняе. Расея рыхтуе новыя ўдары?

Як Пуцін зноў сцёр свае накрэсленыя алоўкам чырвоныя лініі.

Дэпутат расейскай Дзярждумы Андрэй Гурулёў яшчэ за дзень да таго самага першага ўдару амерыканскімі ракетамі па Расеі ўжо настойваў на ядравым адказе.

,,

«Там проста пстрычка – і ўсё! І вось тут, калі вы не разумееце, ёсць некалькі варыянтаў. Ёсць некалькі мэтаў, па якіх мы можам нанесці папераджальныя ўдары. Пра што мы з вамі ў гэтай студыі ўжо проста стаміліся гаварыць. Першы прэтэндэнт атрымаць ядзернай дубінай па купалу – Вялікая Брытанія. І запэўніваю вас – удару ў адказ не будзе. Таму што таго ядравага арсенала, які ў нас маецца, хопіць і для Вялікай Брытаніі, і ЗША, каб іх больш не існавала разам з Байдэнам».


Насцярожвала тое, што пасля падобных заяў Уладзімір Пуцін зацвердзіў абноўленую ядравую дактрыну Расеі. Але адказ на прымяненне амерыканскіх «ATACAMS» па тэрыторыі Расеі апынуўся зусім не ядравым.


Агенцтва «Reuters», спасылаючыся на свае крыніцы, наогул заявіла: у «Орешнику», якім расейскае войска ўдарыла па ўкраінскім Дняпры, не было ніякай выбухоўкі. Яна несла пустыя боегалоўкі.


Дзмітрый Кісялёў у сваёй выніковай праграме на тэлеканале «Россия» назваў удар новай расейскай ракетай «забойным аргументам» Захаду. Але нават Кісялёў прызнаў: «Ад Расеі чакалі іншага адказу».


belsat.eu
/ МВ

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10