навіны

Прэс-служба Лукашэнкі спрабуе схаваць стан ягонага здароўя

Аляксандр Лукашэнка кульгаў у Пакістане. Гэта спрабавалі схаваць, але не ўдалося. У Казахстане ён прызнаўся, што прапанаваў Пуціну размясціць ракеты «Арэшнік» у Беларусі. Гэта тэмы новага «ПраСвету» з Сяргеем Пелясою. Госць студыі – Аляксандр Атрошчанкаў, аўтар і сузаснавальнік парталу «REFORM.news» і YouTube-каналу «Саша, что ты несешь!».


Навошта Пакістану Лукашэнка?


Бадай, адна з самых дзіўных і таямнічых сустрэчаў адбылася днямі ў сталіцы Пакістану. Прэм’ер краіны і Лукашэнка абмяркоўвалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, тэхналогіях, па выніку падпісалі шэраг дакументаў, што насамрэч мала на што ўплываюць. Скрозь узгадвалася тэма вайсковай супрацы. У гэтай галіне нават адбылася закрытая сустрэча. Але што можа быць патрэбнае ад Беларусі краіне з адною з самых буйных арміяў у свеце?

Рэкордная колькасць «шагэдаў» над Беларуссю

Пакуль Лукашэнка лётае над Азіяй, над Беларуссю лётаюць расейскія дроны-камікадзэ. У час, калі Расея ўзмацняе паветраныя атакі на Украіну, больш дастаецца і Беларусі. Гэтым тыднем расейскія беспілотнікі заляталі на нашую тэрыторыю дзясяткамі, некаторыя былі збітыя пад Мазыром. Частка з «шагэдаў» проста знікае з радараў, але яны па-ранейшаму нясуць небяспеку.

Святлана Ціханоўская ў Канадзе

Стратэгічны дыялог, што беларускія дэмакратычныя сілы ўжо вядуць з ЗША і Еўрапейскім Звязам, цяпер пачаўся і з канадскім урадам. Пра яго было абвешчана падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду. Прэзідэнтка-элект наведала чатыры гарады і сталася госцяю адразу некалькіх буйных міжнародных падзеяў. Ці пойдзе Пуцін далей? Расейскі ўдар ракетаю «Арэшнік» па ўкраінскім горадзе Дняпро быў яўна адказам на дазвол выкарыстоўвання ракеты па тэрыторыі Расеі. «Арэшнік» паляцеў па Украіне, а АТАСMS – па аэрадроме ў расейскім Курску. Пытанне – што далей? Мяч цяпер на баку Крамля. 

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10