Пра ядравую пагрозу, уплыў смеху на палітычную сітуацыю, Першую чачэнскую вайну ў новым выданні праграмы.
Больш падрабязна пра тэмы праграмы:
- 1000 дзён поўнамаштабнай вайны ва Украіне і новая ядравая дактрына Расеі
- Выкарыстанне ядравай зброі ў Японіі скончыла Другую сусветную вайну
- Розніца паміж Карыбскім крызісам і сённяшнім даволі сур'ёзная
- Роўна 30 гадоў таму на НТВ з'явіўся праект «Лялькі»
- Смех робіць нас свабоднымі, а зло перастае быць урачыста страшным
- Пяскоў пералічыў, з чаго расейцам нельга смяяцца
- Чаму ў людзях столькі жорсткасці?
- Савецкі народ – гэта Растраповіч або катынскія каты?
- Што рабіць, калі вакол цябе руйнуюцца маральныя аўтарытэты?
Калі хочаце задаць пытанне Віктару Шэндэровічу, пішыце сюды: t.me/winiawski