навіны

Праз два тыдні росту долар нарэшце патаннеў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША. Фота: CFOTO / Future Publishing via Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША. Фота: CFOTO / Future Publishing via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада долар апусціўся на 2,5 капейкі.

Нагадаем, долар ЗША бесперапынна даражэў з 11 лістапада – тады ён быў 3,3312. То бок за гэты час падрос амаль на 13 капеек. Яшчэ ўчора дадаў 6,21 капейкі і каштаваў 3,5951 рубля. А сёння ўпершыню за гэты час зменшыўся на 2,5 капейкі – да 3,5701 беларускага рубля.


Еўра скінуў 5,79 капейкі і спыніўся на ўзроўні 3,795 рубля. Сотня расейскіх рублёў падаражэла на 0,54 капейкі і цяпер каштуе 3,2981 рубля. Кітайскі юань вырас на 2,52 капейкі, да 4,9308 за 10 адзінак.

Што кажуць эксперты пра рост курсу долара і ці чакаць далейшага павелічэння – чытайце ў нашым матэрыяле.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10