навіны

Дзяржканал апублікаваў пагрозы смерцю блогеру Мікіту Мелказёраву і прапановы сталінскіх рэпрэсіяў

Журналіст Мікіта Мелказёраў. Кадр з відэа: Жизнь-малина / Youtube
Журналіст Мікіта Мелказёраў. Кадр з відэа: Жизнь-малина / Youtube
podpis źródła zdjęcia

У эфіры дзяржаўага каналу «СТВ» былы кіраўнік гэтага каналу, а цяпер прапагандыст і намеснік генеральнага дырэктара «Мінск-Навіны» Кірыл Казакоў заявіў, што асабіста гатовы расстраляць Мікіту Мелказёрава. А таксама ён прапанаваў увесці ў Беларусі рэпрэсіўныя суды-тройкі сталінскага часу.

Пасля гэтага да пагрозаў далучыўся ГУБАЗіК, які ў сваім тэлеграм-канале напісаў, што ператрусы і допыты родных блогера будуць праведзеныя «з асаблівай заўзятасцю». Таксама Мелказёраву пагражаюць «кватэрным пытаннем» — гэта практыка ГУБАЗіКу, які граміць кватэры беларусаў.


Абурэнне сілавікоў і дзяржаўных дзеячаў выклікала тое, што Мелказёраў назваў партыйнага дзеяча савецкага часу Панцеляймона Панамарэнку «кавалкам лайна».


Нагадаем, паводле арт. 186 Крымінальнага кодэксу Беларусі пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 1 года, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

А згодна з ч. 1 арт. 19.11 КаАП Беларусі распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ад юрыдычнай асобы, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 50 да 200 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністратыўнага правапарушэння.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10