навіны

Пратэсты ў Грузіі жорстка разагнала паліцыя. Затрыманыя 43 чалавекі

Паліцыя перад разгонам акцыі пратэсту ў Тбілісі, Грузія. 28 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Паліцыя перад разгонам акцыі пратэсту ў Тбілісі, Грузія. 28 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У чацвер у цэнтры Тбілісі сабраліся некалькі тысячаў чалавек, да пратэстоўцаў далучылася прэзідэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі. Яна сказала, што «нелегітымны ўрад абвясціў вайну свайму народу».

Паводле інфармацыі «Paper Kartuli», паліцыянты ўжылі фізічную сілу таксама ў дачыненні журналістаў і работнікаў медыяў на акцыі пратэсту ў ноч на 29 лістапада. Разгон удзельнікаў суправаджаўся жорсткімі затрыманнямі і гвалтам з боку паліцыі. Спецназ пераследаваў людзей, якія хаваліся ў аптэцы.

Паліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў вадамёт і слезагонны газ, але апошнія пратэстоўцы сышлі з вуліцаў толькі раніцаю 29 лістапада. Паводле грузінскага МУС, падчас пратэстаў былі затрыманыя 43 асобы і пацярпелі 32 супрацоўнікі паліцыі.


Нагадаем, у чацвер, 28 лістапада, прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што ягоная краіна адмаўляецца ад перамоваў аб уступленні ў ЕЗ да 2028 года. Пры гэтым у краіне месяц доўжацца акцыі пратэсту супраць імавернай фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў. Партыя «Грузінская мара», згодна з інфармацыяй грузінскага ЦВК, атрымала 89 са 150 мандатаў. Апазіцыя і прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі адмаўляюць гэтыя лічбы і патрабуюць правядзення новых выбараў. Апазіцыйныя дэпутаты праігнаравалі першае паседжанне парламенту на знак сваёй нязгоды з вынікамі выбараў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10