навіны

Улады прадаюць з аўкцыёну чыгуначную ветку і самалёт

Самалёт Іл-76ТД. Крыніца: ipmtorgi.by
Самалёт Іл-76ТД. Крыніца: ipmtorgi.by
podpis źródła zdjęcia

Пачатковы кошт веткі – больш за 847 тыс. рублёў, самалёта – 1,5 млн долараў. Ахвочых узяць удзел пакуль не знайшлося.

17 снежня мае адбыцца аўкцыён, дзе паспрабуюць прадаць чыгуначную ветку 700 кв. м вузла Менск-Калядзічы, што належыць гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюзу». Год таму яно ўступіла ў стадыю банкруцтва.


Для ўдзелу ў таргах ТАА «ІПМ-Кансалт ацэнка» трэба пакінуць задатак у памеры 84,7 тысячы рублёў. У выпадку куплі неабходна сплаціць яшчэ 255 рублёў і 6 % ад куплі арганізатару таргоў.


Дарэчы, на гэтай жа пляцоўцы 20 снежня прадаюць яшчэ і былы ва ўжыванні самалёт Іл-76ТД за 1,75 млн долараў. Яго выпусцілі ў далёкім 1986 годзе, і прадаецца ён без рухавікоў. Прыкладна за гэтыя ж грошы можна купіць 10-гадовы дзейны чатарохмясцовы самалёт «Cessna Mustang» або «Embraer Phenom» 2011 года.

Акрамя кошту лоту, пераможца аплачвае яшчэ 0,14 % ад продажу – гэта ўзнагарода арганізатару таргоў. Аўкцыён адбудзецца 20 снежня, ахвочых узяць удзел пакуль таксама не бачна. 

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10