навіны

У Грузіі працягваюцца пратэсты з-за заявы прэм'ера аб адмове ад уступлення ў ЕЗ

Стыхійны мітынг ля парламенту Грузіі. Тбілісі, Грузія. 28 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Стыхійны мітынг ля парламенту Грузіі. Тбілісі, Грузія. 28 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У чацвер, 28 лістапада, каля цэнтральнага офіса кіруючай партыі «Грузінская мара» ў Тбілісі сабраўся стыхійны мітынг пасля заявы ўладаў аб прыпыненні ўступлення ў ЕС. Частка пратэстоўцаў таксама сабралася ля будынка парламента Грузіі на праспекце Руставелі.

Удзельнікі акцыі заяўляюць, што гэтае рашэнне з'яўляецца здрадай інтарэсаў краіны і парушэннем артыкула 78 Канстытуцыі Грузіі, які замацоўвае імкненне да еўрапейскай інтэграцыі, паведамляе «Рэха Каўказа».


Па іх меркаванні, такія дзеянні ставяць пад пагрозу будучыню Грузіі і руйнуюць шматгадовыя намаганні па збліжэнні з Еўропай.


Прэзідэнт Саламе Зурабішвілі праводзіла экстраныя кансультацыі з дыпламатычным корпусам, пасля яе таксама заўважылі на акцыі пратэсту ля будынка парламента.


Нагадаем, сёння, 28 лістапада, прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што яго краіна адмаўляецца ад перамоваў аб уступленні ў ЕС да 2028 года. Пры гэтым у краіне працягваюцца акцыі пратэсту супраць верагоднай фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў. Партыя «Грузінская мара», згодна з інфармацыяй грузінскага ЦВК, атрымала 89 са 150 мандатаў. Апазіцыя і прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі адмаўляюць вынікі выбараў, якія адбыліся 26 кастрычніка, і патрабуюць правядзення новых выбараў. Апазіцыйныя дэпутаты праігнаравалі першае паседжанне парламенту на знак сваёй нязгоды з вынікамі выбараў.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10