Вакцынавацца супраць грыпу заклікаюць не толькі медыкі, але і працаўнікІ дзяржаўных прадпрыемстваў. Афіцыйныя ж лічбы паказваюць, што, нягледзячы на рэкламную акцыю, вакцынацыя супраць грыпу не вельмі папулярная. Але з якой прычыны?
,,«Сёлета было адкрыта некалькі крымінальных справаў з-за падтасоўкі статыстыкі вакцынацыі. Цяпер лекары і медсёстры, якія адказваюць за вакцінацыю, проста не моцна падрабляюць гэтыя лічбы – і мы бачым рэальныя лічбы колькасці людзей, якія вакцынуюцца. Іх не стала менш. Іх столькі ж, колькі ў мінулым і пазамінулым годзе», – распавядае педыятарка Мая Церакулава.
Амаль 70 адсоткаў нашых гледачоў, паводле вынікаў апытання, не збіраюцца рабіць прышчэпкі ад грыпу перад пачаткам сёлетняга эпідэмічнага сезону. Прыкладна палова ўдзельнікаў апытання адзначыла, што не верыць у вакцынапрафілактыку. Іншыя ж незадаволеныя выбарам прэпаратаў, якія прапаноўваюць у медычных установах.
Перад пачаткам вакцынацыі супраць грыпу Міністэрства аховы здароўя абяцала яшчэ адзін замежны прэпарат – нідэрландскі «Інфлювак Тэтра». Аднак ні ў воднай медычнай установе, куды мы патэлефанавалі, нам яго не прапанавалі. Ды і французская вакцына, як выявілася, дасяжная не паўсюль. Што ж да расейскай вакцыны:
,,«Расейская вакцына ўтрымлівае антыгены. Гэта значыць, рэкамендаваныя СААЗ. Але не ў той канцэнтрацыі, якую рэкамендуе САЗ. Таму гэтая вакцына таннейшая, яна лепшая за нічога, але яна не настолькі эфектыўная як бельгійскія ці французскія вакцыны», – дадае Мая Церакулава.
На фоне прафілактыкі грыпу эпідэміёлагі раяць не забываць і пра вакцынацыю ад каронавіруса. Зрабіць абедзве прышчэпкі прапаноўваюць за адзін візіт у паліклініку.
«Калі мы, напрыклад, адначасова ў арганізм увядзём вакцыны ад адзінаццаці-трынаццаці інфекцыйных хваробаў, якія ёсць у большасці краінаў свету ў календары прышчэпак, то пры гэтым будзе задзейнічаная аж 0,1 патэнцыялу імуннай сістэмы. А чым будуць займацца 99,9 патэнцыялу імуннай сістэмы? Тым, чым яна займаецца штодзень», – тлумачыць кіраўнік Нацыянальнай тэхнічнай групы экспертаў у пытаннях імунапрафілактыкі ва Украіне Фёдар Лапій.
Прышчапіцца ад ковід-19 сёння ў Беларусі прапаноўваюць расейскім «Спутнікам Лайт». А што ж з айчыннаю вакцынаю, якую распрацавалі на даручэнне Лукашэнкі?
Апошняе, што паведамілі чыноўнікі яшчэ летась у снежні: прэпарат прайшоў клінічныя выпрабаванні. Пакуль жа нават расейскі «Спутнік Лайт» можна знайсці не ўва ўсіх паліклініках.
Падобная сітуацыя была і падчас пандэмІі каронавіруса. Аднак тады чыноўнікі ад аховы здароўя наўмысна не гаварылі праўды пра наяўнасць вакцыны. Пра гэта сёлета ў лютым распавялі нашыя калегі з праграмы «Тыдзень».
Масавая вакцынацыя супраць грыпу скончыцца ў Беларусі 1 снежня. Але і пасля гэтага прышчэпку можна будзе зрабіць індывідуальна. Пры гэтым медыкі раяць паспець да перыяду ўздыму рэспіраторных інфекцыяў, які прагназуюць на канец студзеня-пачатак лютага.
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Ірына Юр'ева, «Белсат»