навіны

Берасцейскі пенсіянер ударыў афіцыянтку лыжкай і атрымаў «крыміналку»

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: кінастужка «Horribly Slow Murderer with the Extremely Inefficient Weapon»
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: кінастужка «Horribly Slow Murderer with the Extremely Inefficient Weapon»
podpis źródła zdjęcia

Жыхар Берасце западозрыў, што дзяўчына прынесла яму атручаную каву.

65-гадовы мужчына адзначаў у кампаніі сяброў свята, а ў перапынку падышоў да барнай стойцы за кубкам кавы. Калі 19-гадовая афіцыянтка падала яму напой, мужчына вырашыў, што той атручаны, і настойваў, што дзяўчына спачатку павінна зрабіць першы глыток.

Работніца кавярні адмовілася. Тады пенсіянер яшчэ каля хвіліны пастаяў, а затым схапіў чайную лыжку і ўдарыў дзяўчыну ў грудзі.

«На дапамогу да працаўніцы выбегла 20-гадовая адміністратар і закрыла сваім целам пацярпелую. Тады мужчына ўдарыў лыжкай у грудзі і яе», – пішуць «Минск-Новости» са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта Аляксандра Сухадольскага. – Жонка падазраванага, убачыўшы канфліктную сітуацыю, падышла да мужа і вывела яго з кафэ. Тым часам афіцыянтка націснула на трывожную кнопку і неўзабаве прыбылі супрацоўнікі міліцыі».

У той жа дзень пенсіянера затрымалі, а берасцейскі СК узбудзіў супраць яго крымінальную справу па ч.3 ст.339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»).

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10