навіны

Беларусь экстраравала ў Расею меркаваную махлярку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Жанчыну вінавацяць у спрыянні махлярству на амаль $ 1,7 млн.

Беларусь задаволіла запыт суседняй краіны аб выдачы 46-гадовай грамадзянкі Расеі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусі.


Бок абвінавачання лічыць, што ў 2022 годзе расяянка спрыяла злачыннай групе, якая крала сродкі лізінгавай кампаніі. Праз гэта юрыдычная асоба атрымала шкоду памерам Br 5,5 млн (каля $ 1,7 млн).

На радзіме ў дачыненні жанчыны ўзбуджана крымінальная справа за махлярстве, учыненае групай асобаў у асабліва буйным памеры.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10