Украінскі бок распачаў праверку па факце расстрэлу украінскіх ваеннапалонных пад Навадараўкай у Запарожжы.
Паводле папярэдніх звестак, 24 лістапада 2024 года ў раёне населенага пункта Новадараўка Палогаўскага раёна Запарожскай вобласці, дзе працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні, вайскоўцы ЗС Расеі расстралялі пяць украінскіх абаронцаў з шасці захопленых у палон.
«Праваахоўнікі ўстанавілі падраздзяленне акупацыйнага войска, вайскоўцы якога цяпер правяраюцца на дачыненне да гэтага злачынства. Таксама следчыя атрымалі відэазапіс моманту стральбы», – паведамляе Офіс Генеральнага пракурора Украіны.
Забойства ваеннапалонных з'яўляецца грубым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый і кваліфікуецца як сур'ёзнае міжнароднае злачынства. Крымінальная вытворчасць распачата па факце парушэння законаў і звычаяў вайны, спалучанага з наўмысным забойствам (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).
Тэса Анэйда belsat.eu