На гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лістапада долар усталяваў новы рэкорд, амаль дасягнуўшы адзнакі 3,6 рубля.
Долар дадаў адразу 6,21 капейкі і вырас да 3,5951 рубля. Еўра стаў даражэйшы на 12,79 капейкі і цяпер каштуе 3,8529 рубля. Абедзве валюты абнавілі гістарычныя максімумы.
Курс юаня вырас на 5,48 капейкі. Цяпер за 10 юаняў даюць 4,9056 рубля.
Расейскі рубель патаннеў. Ён страціў 1,46 капейкі, і цяпер 100 расейскіх каштуюць 3,2927 беларускага рубля.
Раніцай 28 лістапада курс продажу долара ўва ўсіх камерцыйных банках Беларусі перавысіў адзнаку 3,6 рубля, а ў асобных фінансавых установах ён вышэйшы за 3,7 рубля.
Курс беларускага рубля да долара і еўра паволі падае ўжо тры з паловаю месяцы. 6 жніўня 2024 года долар каштаваў мінімальныя сёлета 3,0916. 2–4 жніўня еўра каштавала мінімальныя за гэты год 3,3698.
Якуб Хруст belsat.eu