навіны

Палітзняволенага журналіста Карнея будуць судзіць другі раз

Ігар Карней. Фота: svaboda.org
Ігар Карней. Фота: svaboda.org
podpis źródła zdjęcia

У судзе Шклоўскага раёну 11 снежня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Карнея, якога ў сакавіку 2024 года асудзілі на тры гады зняволення.

Belsat

«Карыфей журналістыкі». Што вядома пра Ігара Карнея, якому пагражае 6 гадоў няволі

навіны

Ігара Карнея абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у памяшканне камернага тыпу.

«Фактычна, цяпер яго будуць судзіць у крымінальным парадку за „парушэнні“, за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі», – адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Журналіста, які доўгі час працаваў на радыё «Свабода», затрымалі 17 ліпеня 2023 года. Спачатку яго арыштавалі паводле адміністратыўнай справы на 10 содняў. Але пасля заканчэнні тэрміну перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361.1 КК за супрацу з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

У Менскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. У сярэдзіне лета Ігара накіравалі адбываць тэрмін у шклоўскую калонію № 17, дзе менш чым праз паўгода супраць яго пачалі новую крымінальную справу.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10