навіны

Банк Расеі пастанавіў не купляць валюты на ўнутраным рынку да канца года праз рост курсу долара

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША і еўра. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША і еўра. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

На фоне сур’ёзнага росту курсаў долара і еўра Банк Расеі пастанавіў не ажыццяўляць куплі замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў рамках люстравання рэгулярных аперацыяў Міністэрства фінансаў Расеі, звязаных з рэалізацыяй бюджэтнага правіла.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Contributor / Getty Images

Ці атрымаецца ў рэжыму спыніць рост курсу долара?

навіны

Такая пастанова дзее з 28 лістапада да канца 2024 года. Яна прынятая «ў мэтах зніжэння валатыльнасці фінансавых рынкаў», заявілі ў Банку Расеі. Пры гэтым Банк Расеі працягне прадаваць на ўнутраным рынку замежную валюту. Пастанова пра аднаўленне аперацыяў на ўнутраным валютным рынку будзе прымацца з улікам сітуацыі на фінансавых рынках, адзначылі ў Банку Расеі.

У жніўні 2023 года ён ужо прыпыняў да канца года куплю валюты на ўнутраным рынку ў рамках бюджэтнага правіла. Гэтаму папярэднічала працяглае падзенне курсу расейскага рубля да асноўных валютаў. Цяперашняя пастанова прынятая пасля таго, як курс долара на «Forex» перавысіў 110 расейскіх рублёў упершыню з 16 сакавіка 2022 года. Еўра прадаваўся на рынку «Forex» на ўзроўні, вышэйшым за 115 рублёў.

‍А што ў Беларусі

Сітуацыя з курсам расейскага рубля ўплывае і на рубель беларускі, курс якога да долара 27 лістапада ўпершыню перавысіў 3,5 рубля. Раніцай 28 лістапада на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара за першую гадзіну дадаў яшчэ амаль 6 капеек (+1,64 %), ушчыльную наблізіўшыся да адзнакі 3,6 рубля.

Раніцай 28 лістапада курс продажу долара ва ўсіх камерцыйных банках Беларусі перавысіў адзнаку 3,6 рубля, а ў асобных фінустановах ён вышэйшы за 3,7 рубля.

Курс беларускага рубля да долара і еўра паволі падае ўжо тры з паловаю месяцы. 6 жніўня 2024 года долар каштаваў мінімальныя сёлета 3,0916. 2–4 жніўня еўра каштавала мінімальныя за гэты год 3,3698.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10