навіны

Трэнер заклікаў беларускіх гандбалістак не абдымацца з расейкамі і быць агрэсіўнымі

Валер Пяўніцкі. Фота: sport5.by
Валер Пяўніцкі. Фота: sport5.by
podpis źródła zdjęcia

Пасля другой запар паразы ад расейскай каманды ў таварыскіх матчах галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі ў гандболе Валер Пяўніцкі жорстка раскрытыкаваў сваіх падапечных за стаўленне да суперніц.

Паводле трэнера, пасля разгрому ў зборнай адбыўся сход, на якім гаварылі «нават не пра гульню, а пра ўзаемаадносіны ў камандзе і пра псіхалогію».

«Надакучыла ўжо паўтараць, што вось мы талерантныя і добрыя беларусы і прыехалі да нас расейкі ды разграмілі нас. Вось лінейная сапернікаў – гэта былая беларуска [Вікторыя Шыманоўская. – рэд. belsat.eu], і яна забівае нам 10 галоў, а мы на пляцоўцы з ёй абдымаемся. І ў гэтым увесь наш менталітэт. Мы добрыя, а ад гэтага і падатлівыя. Гэта ламаць трэба не трэнеру і камандзе, а грамадству. Трэба быць у добрым сэнсе агрэсіўнейшымі», – заявіў Валер Пяўніцкі, перадае sport5.by.

Агулам трэнеру «ўжо надакучыла гуляць супраць Расеі, хочацца згуляць супраць суперніка, які бліжэй да нашага ўзроўню».

,,

«Трэба ж адчуць смак перамогі, а то мы два гады толькі прайграём Расеі і выйграём толькі ў Ірану. Спартовец без перамог – гэта ўжо палова спартоўца», – сказаў Пяўніцкі.


Уладзімір Канаплёў. Крыніца: handball.by

У Беларусі не будзе міжнароднага турніру па гандболе – адмовіліся нават усходнія краіны

навіны

Беларускія гандбалісты ўцякаюць ў Расею

Уладзімір Канаплёў, які кіруе Федэрацыяй беларускага гандболу з 2006 года, расказаў на дзяржаўным тэлеканале пра масавы выцек гульцоў у Расею.

«Расея паглынае гульцоў. Мы ў гэтым плане ўжо напісалі адпаведны ліст і ў Міністэрства [спорту і турызму Беларусі – заўв. belsat.eu], бо мы не хочам за бесцань аддаваць нашых гульцоў. Хочам, каб яны гулялі ўсё ж у нашых клубах і найлепшыя гульцы цешылі нашых заўзятараў, а не замежнікаў», – сказаў Канаплёў.

Прычынаю такога стану Канаплёў назваў нястачу фінансавання, пры гэтым усю адказнасць ён пераклаў на мясцовыя органы ўлады.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10