навіны

У Польшчы абралі кіраўніка парламенцкай групы «За вольную Беларусь»

Пасяджэнне групы «За вольную Беларусь» 27 лістапада 2024 г. Фота: Pavel Latushka / Facebook
Пасяджэнне групы «За вольную Беларусь» 27 лістапада 2024 г. Фота: Pavel Latushka / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У польскім парламенце 27 лістапада адбыліся выбары новага старшыні парламенцкай групы «За вольную Беларусь». На пасяджэнні прысутнічаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Беларуска-канадскія стратэгічныя кансультацыі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Дэмсілы і Канада правялі першыя стратэгічныя кансультацыі

навіны

Новым кіраўніком групы стаў былы маршал Сейму і міністр замежных справаў Польшчы, а цяпер старшыня Камісіі міжнародных справаў Сенату Польшчы Гжэгаж Схэтына.

На пасяджэнні групы «За вольную Беларусь» Павел Латушка прапанаваў польскім дэпутатам не прызнаваць выбарамі «таго фарсу, які арганізуе [Аляксандр] Лукашэнка 26 студзеня 2025 года», падтрымаць прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народу, спрыяць легалізацыі беларускіх грамадзянаў у Польшчы, у тым ліку добраахвотнікаў. Таксама ён звярнуў увагу на важнасць даступнасці вышэйшай адукацыі для абітурыентаў з Беларусі і для падтрымання беларускай ідэнтычнасці і незалежных медыяў.

Кіраўнік групы Гжэгаж Схэтына адзначыў, што ў інтарэсах Польшчы «захоўваць актыўную палітыку ў дачыненні Беларусі, ажыццяўляць далейшую ізаляцыю рэжыму і адначасова праяўляць адкрытасць да беларускага грамадства».

Асобна польскія парламентарыі адзначылі важнасць падчас старшынявання Польшчы ў Еўрапейскім Звязе ў першай палове 2025 года акцэнтаваць увагу краінаў – чальцоў ЕЗ на сітуацыю ў Беларусі і спрыяць удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных інстытутаў і ініцыятываў у падзеях Еўразвязу.

Было дамоўлена вызначыць каляндар узаемных падзеяў для максімальнага факусавання ўвагі на беларускай тэматыцы ў ЕЗ, у тым ліку на тэме важнасці вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Плануецца таксама правядзенне публічных слуханняў у парламенце Польшчы адносна сітуацыі ў краіне. Таксама пастанавілі падрыхтаваць дэталёвыя планы супрацы польскага парламенту і беларускай Каардынацыйнай рады.

У 2023 годзе дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь» аб’ядналіся ў супольны альянс. Фінляндыя стала 24-й краінай у Альянсе парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10