навіны

Апазіцыя пачала наступ у Сірыі. Ёсць страты сярод расейскіх войскаў

Захопленая зброя ў Сірыі, якая магла належаць расейскім сілам спецыяльных аперацыяў (ССА). Фота: theins.ru
Захопленая зброя ў Сірыі, якая магла належаць расейскім сілам спецыяльных аперацыяў (ССА). Фота: theins.ru
podpis źródła zdjęcia

У Сірыі апазіцыйная джыхадысцкая вайсковая групоўка «Хаят Тахрыр Аш-Шам» (ХТШ) і пратурэцкі «Фронт нацыянальнага вызвалення» нечакана пачалі наступ на пазіцыі сірыйскага ўраду каля Алепа.

Як паведамляе «The Insider», аперацыя, якую назвалі «Стрымліванне агрэсіі», сталася адказам на расейска-сірыйскія авіяўдары, артабстрэлы і атакі дронаў-камікадзэ. «Syriaweekly» паведамляе, што ў сярэдзіне кастрычніка Расея пачала шматдзённую серыю ўдараў на паўночным захадзе Сірыі, абстрэльваючы цывільную інфраструктуру, а сілы Башара Асада абстрэльвалі цывільныя мясціны.

Сутыкненні пачаліся раніцай 27 лістапада. ХТШ узяла пад кантроль вёску Кафэр-Бэсмэ, а таксама некаторыя вышыні каля Алепа. Расейскі «Канал специального назначения» паведаміў, што пасля пачатку наступу антыасадаўскіх сілаў сірыйскія вайскоўцы пачалі пакідаць пазіцыі, у тым ліку на танках, у выніку падставіўшы расейскіх вайскоўцаў.

«Осведомитель» адзначае, што Паветрана-касмічныя сілы РФ пачалі наносіць масаваныя авіяўдары па баевіках на захадзе Алепа. Паводле яго, байцам апазіцыі ўдалося прарваць фронт на 15 кіламетраў і захапіць невялікія гарады Хавар і Анджарах. Шэраг каналаў апублікаваў відэазапіс з баевікамі ХТШ, якія захапілі танк Т-55А.

«Syriaweekly» піша, што наступ, відавочна, «прывёў да замяшання» расейскіх вайскоўцаў ССА. Акаўнт «Calibre Obscure» ў X, які вывучае ўзбраенні і ваенныя канфлікты, адзначыў, што на фота захопленай апазіцыяй зброі ёсць камплект узбраення ССА. Таксама апазіцыйныя крыніцы публікавалі кадры з прынамсі адным забітым і адным узятым у палон мужчынамі, заяўленымі як расейцы. Акрамя таго, у кадры прысутнічае кінуты аўтамабіль «Toyota Hilux» аліўкавага колеру, падобны да тых, што выкарыстоўвае расейскі спецназ у Сірыі. Страты сярод расейскіх ССА пацвярджаюць і некаторыя расейскія каналы.

Амуніцыя забітых расейскіх наймітаў у Малі. Фота: Wassim Nasr / X

У Малі паўстанцы зноў забілі вагнэраўцаў

навіны

Адзначым, што расейскія войскі ды найміты нясуць страты не толькі ў Сірыі. Напрыклад, у цэнтральнай частцы Малі групоўка «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін», звязаная з тэрарыстычнай арганізацыяй «Аль-Каіда», паведаміла пра знішчэнне 21 лістапада расейскіх наймітаў з ПВК Вагнэра. А ў канцы ліпеня вагнэраўцы разам з урадавымі войскамі трапілі ў пастку паўстанцаў-туарэгаў. Кіраўніцтва паўстанцаў заявіла, што забітыя 54 вагнэраўцы і сем малійскіх вайскоўцаў. Але крыніца BBC заяўляла пра прынамсі 82 забітых наймітаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10