навіны

Суд над маці траіх непаўналетніх дзяцей і 18 новых палітвязняў. Рэпрэсіі 27 лістапада

Маці траіх непаўналетніх дзяцей Вікторыя Дамастой
Маці траіх непаўналетніх дзяцей Вікторыя Дамастой, якую вінавацяць паводле пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі з’явілася 18 новых палітвязняў. Станам на 27 лістапада іх 1286. І спіс будзе павялічвацца, бо працягваюцца масавыя арышты – у Гомелі затрыманыя мінімум 10 чалавек. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў штодзённым аглядзе.

У Берасці пачалі судзіць Ганну Курыс паводле чатырох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што артыкулы, якія ставяць у віну Ганне – адныя з самых распаўсюджаных палітычных артыкулаў цяпер.

Працэс вядзе суддзя Сянько Мікалай, які раней ужо асудзіў некалькіх палітвязняў.

Нібыта за ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі ў Беларусі асудзілі ўжо трох чалавек. Удалы Беларусі лічаць тэрарыстычнымі наступныя арганізацыі: «Отряды гражданской самообороны» (ОГСБ), «Супраціў», «NEXTA», «BYPOL», а за нядаўняга часу і полк імя Кастуся Каліноўскага.

Васіль Верамейчык у інтэрв’ю «Белсату» у сакавіку 2024 года. Тбілісі, Грузія. Скрыншот: Белсат Life / Youtube
Верамейчыка не ўратавалі. Хто вінаваты? Аналітыка

З апошняй арганізацыяй звязаны адзін з 18 новых палітвязняў Васіль Верамейчык, які В’етнам выдаў Беларусі. Ён быў байцом палка. Таксама ў спісе новых палітвязняў Таццяна Кашчэева, Уладзімір Кашчэеў, Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Наталля Зайцава, Ян Карліёнаў, Алена Барысюк, Анатоль Шуляк, Анастасія Жыльская, Наталля Мікуліч, Ірына Мазоль, Дзмітрый Голуб, Таццяна Аляксейчык, Аляксандр Яцкевіч, Аляксей Сіленка, Таццяна Бадрэнка, Алена Марозава.

У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей 45-гадовую Вікторыю Дамастой. У першы раз жанчына была затрыманая напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна, які ладзіла супрацоўнікі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы «INeedHelpBY». Падставай сталі нібыта лісты і грошовыя пераводы палітвязням. Тады Вікторыю не ўзялі пад варту. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу Вікторыі пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.

Уладальніка гродзенскага блога «S13» Сяргея Чабоцьку адправілі на 15 сутак арышту ў трэці раз. Агулам за гэтыя тэрміны яго судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаванне».

У Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе, паведамляе «Флагшток». Паводле выдання, большасць затрыманых дагэтуль утрымліваюць у заключэнні. Сярод затрыманых ёсць палітзняволеныя. Большасць з арыштаваных не праяўлялі ніякай актыўнасці ў апошнія гады, але вядомыя як удзельнікі дэмакратычнага руху яшчэ да пратэстаў 2020 года, адзначае выданне.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10